пра сябе

Жыву ў Таронта (Канада) з 1999 г.
Усё неблагое, што мной зроблена, зроблена тут і ад таго часу, як пасялілася ў Канадзе:
Тут і выявілася, што я -- празаік, журналістка, перакладчыца, майстрыха-дызайнер, фатограф.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.
Пішу па-беларуску (часам было й па-ангельску), перакладаю.
Публікуся ў “Дзеяслове”, “Нашай Ніве”, “Беларускім слове” (Канада), “Беларусе” (ЗША).
У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена мая кніга “Там, дзе сэрца маё”.
У 2008 г. – у маім перакладзе з ангельскай раман Кастуся Акулы “Заўтра ёсьць учора” (Tomorrow Is Yesterday).

У сеціве ўсе мае кніжкі можна пагартаць і пачытаць тут або тут.

Цяпер займаюся перакладам літаратурных твораў канадскіх індзейцаў. 

 Публікаваныя ўжо пераклады можна знайсьці ў часопісах "Беларус" і "Дзеяслоў". Гатова да выданьня кніжка Паўліны Джонсан "Легенды Ванкувера"
Некаторые пераклады ўжо можна прачытаць на маім вэбсайце (не хапае рук на хуткую працу над сайтам...).
Або ў маім адмысловым блогу "Згубленая выспа" .
  

А яшчэ:
Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г. Embroidery Association of Canada.
У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскі брэнд “Spirit of Belarus”


З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічаю пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада). Рэгулярна публікую ў часопісе свае вышываныя работы разам з уступнымі да іх артыкуламі аб беларускай культуры і, натуральна, са схемамі вышывак, каб канадыйкам (і амерыканкам) было што павышываць "з беларускага".
Разам з часопісам ANPT прымаю ўдзел у міжнародным Фестывалі рукадзельніц CreativeFestival, які рэгулярна ладзіцца штодваразы на год у Таронта.
У 2011 г. з брэндам “SoB” прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.



Распачала і работаю над замацаваньнем тэрміну ''Belarusan Nizanka" для традыцыйнай беларускай вышывальнай тэхнікі "процяг'' у міжнанародную тэрміналогію, распрацаванінем і пашырэньнем яе ўжывання ў сьвеце сучаснага вышывальнага мастацтва.
Belarusan Nizanka ўвайшла ў канадыйскі каталог-банк існуючых вышывальных тэхнік 
Я напісала і распаўсюдзіла па сеціве "Belarusan Nizanka Tutorial", дапаможнік для самастойнага навучання, праводжу класы, варштаты ў клубах, гільдыях, на Фестывалі рукатвораў.

У 2016 г. дзьве мае работы ўвайшлі ў канадыйскае штотрыгадовае перасовачнае Шоў "Threadworks-2016". І яны ўжо другі год вандруюць па гарадах Антарыё. Адбор быў на конкурснай падставе, з усёй Канады.

У 2008 г. і 2009 г. была пераможцам штогадовых фота-конкурсаў нацыянальнага часопіса “Canadian Geographic” (Канада).