Wednesday, January 8, 2014

Стварыць устойлівы візуальны беларускі вобраз

Упершыню ў Фестывалі рукадзелля “CreativFestival-2009” узяла ўзяла ўдзел у якасці майстрыхі-дызайнера нашая зямлячка Ірына Варабей. Гэты форум рукадзельніц, найбуйнейшы ў свеце, праводзіцца штогод у Таронта (Канада), на яго з’язджаюцца мастакі, дызайнеры, выкладчыкі, камерсанты з усяе Амерыкі ды Еўропы – усе, хто мае дачыненне да гэтага віда мастацтва. Сёлетні Фестываль праходзіў 16-18 кастрычніка у Metro Conventional Centre.
Беларуская майстрыха, сябра Кандскай асацыяцыі вышывальніц Ірына Варабей брала ў ім удзел пад эгідай канадскага часопіса “A Needle Pulling Thread”, які сёлета пачаў супрацоўніцтва з ёй. Часопіс ставіць за мэту прэзентаваць канадскіх дызайнераў, і гэта вельмі адметна, што калекцыя вышыванак Ірыны выстаўлялася пад ейным персанальным брэндам “Spirit of Belarus”. Такім чынам пакладзены пачатак удзелу беларускага сучаснага вышывальнага мастацтва на такім буйным міжнародным Фестывалі, як таронтаўскі “CreativFestival”.
Большасьць работ Ірыны Варабей выкананы ў сучасных тэхніках, але ўсе яны заснаваныя на беларускіх вобразах і традыцыйных арнаментах. 
Вышыўка – мастацтва спецыфічнае. Асноўная маса майстрых-аматарак вышывае па набытых схемах, створаных іншымі дызайнерамі. Таму Ірына, паставіўшы за мэту прэзэнтаваць беларускае для амерыканскіх майстрых, не толькі робіць дысплеі са сваімі вышыванкамі, але стварае і схемы, якія можна набыць, каб вышыць такі ж узор для сябе
    “Я хачу, – гаворыць Ірына Варабей, – каб беларускае зрабілася модным для сучасных вышывальніц, як, напрыклад, у свой час тут успыхвалі моды то на індзейскае, то на японскае. А для гэтага трэба стварыць устойлівы візуальны беларускі вобраз. Гэным цалкам можа стацца наша беларуская традыцыйная сымболіка – яна вельмі ўражвае канадцаў. А яшчэ спрактыкаваных амерыканскіх майстрых можна ўразіць і цікавай тэхнікай. Таму я стараюся засвоіць новыя тэхнікі і таксама стварыць нешта новае. Такія фестывалі – вельмі добрая школа, бо я ж яшчэ вучуся сама. Я некалькі год марыла трапіць на гэты Фестываль у якасьці удзельніка-дызайнера, бо як простая наведвальніца дагэтуль не прапускала ніводнага. Цяпер мару, каб на наступных імпрэзах побач з маімі з’явіліся і працы іншых беларускіх майстрых, бо менавіта іх я і хачу натхніць сваімі працамі пайсці за мной у гэты такі цудоўны, такі разнаякі, крэатыўны свет сучаснага рукадзелля.”
Ірына Аксёнава
2009 г.

No comments:

Post a Comment