публікацыі ў ANPT

Гэта - пералік маіх работ, апублікаваных у канадыйскім часопісе A Needle Pulling Thread.
На сёняшні дзень іх 33.
 Пераклад з ангельскай. Ангелькія тэксты тут.
Спіс папаўняецца...


1) Кругі на вадзе
выпуск - Spring 2010 (Вясна-2010)

''..Беларусы ўважаюць, што вышыўка – гэта магічная дзея, -- гаворыць дызайнерка Ірына Варабей. – Гэта шлях стасункаў з духовым сусьветам.” Старажытныя геаметрычныя ўзоры і знакі зьяўляюцца адным з відаў сымбалічнага пісьма, які спалучае таго, хто вышывае, з духовым сусьветам..''
"..Ірына пачала рабіць свае собскія дызайны, калі пабачыла, што ў Канадзе няма беларускіх схемаў для вышыўкі. Для стварэньня сваіх дызайнаў яе натхняюць і беларускія арнаменты, і разнастайнасьць вышывальных тэхнік. Яна кажа, што жыве ў сьвеце беларускіх вобразаў, узораў, тымчасам і новых вышывальных тэхнік, і што ўсё гэтае “выройваецца” у ейнай галаве ў новыя дызайны.''  ...чытаць далей


2) Home Sense - "Утульнасьць хаты"
выпуск - Summer 2010 (Лета-2010)

"Паходжаньне назвы “Беларусь” дагэтуль яшчэ дакладна ня вызначана. Адныя навукоўцы ўважаюць, што “белы” ў старажытных славянскіх мовах азначала “чысты, вольны”, тлумачачы тымсамым, што такое вызначэньне краіна атрымала таму, што так і не была зваяваная ці акупаваная Залатой Ардой, тымчасам як усе ейныя суседзі былі...
...чатаць далей


3) Dazhynki - Harvest Feast - Дажынкі
выпуск - Fall 2010 (Восень-2010)
"Гэтая вышыванка зьнітоўвае ў вадно  расповеды аб маёй краіне Беларусь.
 Беларускія вышываныя сымбалі нясуць у сабе старажытныя і сучасныя сьветаўяўленьні і веды аб сусьвеце. Ключом да беларускіх арнаментаў зьяўляецца разуменьне таго, што гэтыя геаметрычныя ўзоры некалі пачыналіся як піктаграмы для перадачы інфармацыі ў час, калі яшчэ не было пісьменства. Беларусы зьбераглі старажытнае арыйскае сымбалічнае пісьмо, стылізаваўшы яго ў арнаментальную вышыўку." ...чытаць далей

4) The Country of Downy Diamonds - Краіны пухнатых дыямантаў
выпуск - Winter 2010 (Зіма-2010)
Як усе беларусы, што знаюцца з паўночным кліматам, я люблю зіму і сьнег. Вобразы зімы вельмі папулярныя ў нашай культуры, мастацтве і фальклёры.
Недзе глыбока ў нашых душах белы сьнег атаясамляецца з назвай нашай краіныBela-rus значыць “белы край”.
Насамрэч, ну што ў сьвеце можа быць бялейшым, чысьцейшым, больш цнатлівым, чым першы сьнег?  
Урачыстая, сьвяточная бель першага сьнегу абуджае ў нашых душах пачуцьцё трыюмфу першароднай чысьціні ...чытаць далей

5) Hramavik - Thunder Spirit - Грамавік
выпуск - Spring 2011 (Вясна-2011
Якім бы ні быў прыгожым, чысцюткім, шчасцядайным першы снег, якімі б ні былі велікапышнымі, панаднымі снежныя сумёты, але некалі надыходзіць час, калі мы прагна чакаем на першы гром, навальніцу, разгул праліўной стыхіі, каб змыла ўшчэнт усе астанкі той захапляльнай калісьці прыгажосці.
"Грамавік" - мініяцюрны кілім, выкананы ў зададзенай колеравай гаме "Ice Is Nice" (ака: які цудоўны гэты лёд...) у рэдкай, незвычайнай, але вельмі цікавай вышывальнай тэхніцы "трохкутнік ("Trianglepoint"), увасабляе сабой палёт май фантазіі на тэму адпаведнага беларускага сымбаля... чытаць далей

6) United Family - Дружная сям'я
выпуск - Summer 2011 (Лета-2011
Традыцыйная беларская вышыўка – гэта ня проста прыгажосьць і творчасьць. Беларускія жанчыны лічаць, што вышываньне – гэта стасункі з духовым сьветам, а іхныя вышываныя рэчы – гэта лісты і малітвы да Бога....

...У беларускіх арнаментах ёсьць узоры-сымбалі “дзеці”, “маці”, “хлопчык”, “дзяўчына” і г.д. Але ёсьць і адзін, што азначае менавіта “сям’ю”, або сымбаль – “дружная сям’я”. У беларускай мове, слова “сям’я” складаецца з двух кораняў: “сем” і “я” – “сем мяне”. І такім ёсьць і сымбаль “дружнай сям’і” – ромб, падзелены на некалькі частак, які ў сваю чаргу драбніцца, ствараючы такі мудрагелісты “узор ва ўзоры”.... чытаць далей

7) Mushroom Adventures - Грыбныя прыгоды
выпуск - Fall 2011 (Восень-2011) 
Рана-рана на досьвітку... Мы крочым праз блакітна-шэры луг, ахутаны густым белым вэлюмам туману. Ранішняя раса халодзіць босыя ногі (абутак нясем у руках, каб не замок). Наш шлях ляжыць да бярозавага гаю, што наперадзе. Нас абуяюць пачуцьці: трапяткія, салодкія прадчуваньні прыгодаў -- такія моцныя, што мы згодныя падымацца з такога цёмнага рана, вылазіць з цёплых ложкаў ісьці ў доўгую дарогу...  чытаць далей

8) Spring Keys - Ключы ад вясны
выпуск - Spring 2012 (Вясна-2012) 
Скажыце, каму зіма яшчэ не надакучыла?
І ўсё глядзім прагноз па телевізары, чакаем, хто нам калі вясну наварожыць...

А вось нашыя продкі дакладна ведалі, што рабіць.
Каб паскорыць прыход вясны... чытаць далей



9) Special Delivery - Дастаўку замаўлялі?
выпуск - Summer 2012 (Лета-2012) 
Хтосьці знаходзіць сваіх дзетак у капусьце, хтосьці здымае іх з галовак сланечнікаў... А беларусам дзяцей прыносяць буслы.
Хтосьці называе сваіх дзетак "my honey", хтосьці - "mein liebling"... А беларусы клічуць дзетак - "сонейка маё... чытаць далей

10) Lucky Charm - Амулет на шчасьце
выпуск - Fall 2012 (Восень-2012) 
Да гэтага часу мая дызайнерская творчасьць складалася з таго, што я “перакладала” беларускія народныя ўзоры ў сучасныя тэхнікі і стылі. Але мяне часам пыталіся, а ці існуе якаясь асаблівая, выключна беларуская тэхніка вышыўкі. Сёньня я гатовая сказаць: “Так, яна існуе!” і прадставіць яе чытачам часопіса “ANPT”, каб падзяліцца ёю з канадзкімі вышывальніцамі... чытаць далей

11) Bahach-Spirit of Wealth - Скарбонка "Багач"
выпуск - Spring 2013 (Вясна-2013)
Лепей быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым!”
Хто-небудзь захоча паспрачаецца з гэтай народнай мудрасьцю?
Мая скарбонка не настолькі вялікая, як мне хацелася б, і не запоўнена яна матэрыяльнымі каштоўнасьцямі. І тым ня менш, яна мне дарагая сваім недатычным, сымбалічным зьмесьцівам, якое ў ёй захоўваецца – я трымаю ў ёй свае візітоўкі, улёткі, рэклямкі.
Памятаеце? – “Зьбірай скарбы свае не на зямлі, а ў нябёсах. Бо дзе знаходзяцца скарбы твае, там будзе і сэрца тваё”. Мае нябёсы – гэта мой вышывальны сьвет... чытаць далей

12) Ripples-On-Water - Кругі-на-вадзе
выпуск - Summer 2013 (Лета-2013)
Ніколі не стамлюся дзівавацца з гэтых велікапышных узораў на нашых беларускіх посьцілках.
І ніколі не стамлюся зьдзіўляцца і задавацца пытаньнем, як гэтыя геаметрычныя ўзоры з “аптычным эфектам” складаліся ад самага пачатку.
Беручы пад увагу складанасьць і мудрагелістасьць гэтых узораў і тымчасам іхную сівую старажытнасьць, я намагаюся ўявіць сабе, якім чынам іх распрацоўвалі ў тыя незапамятныя часы... чытаць далей  

13) Kaliada Star - Калядная Зорка
выпуск - Festive 2013 (Сьвяткі-2013)
У той час, як іншыя славянскія народы маюць хрысьціянскія назвы для нашых агульных сьвятаў, беларусы аднак упарта называюць іх на свой старажытны паганскі лад. “Easter” у іх – гэта Вялікдзень (The Great Day); Сьвяты Іван саступае дарогу Купальлю падчас летняга сонцастаяньня. Такім чынам, чаму ж “Christmas” мусіць неяк адрозьнівацца? Беларусы клічуць яго – Каляды. ...чытаць далей

14) Talisman For Baby - Дзіцячы абярэг
выпуск - Spring 2013 (Вясна-2013)
Вышываныя абярэгі былі вельмі папулярнымі ў старой славянскай культуры.
Абярэг (талісман) – гэта нейкі прадмет, які мае магічную сілу і аберагае ягонага ўладальніка. Магічнай сілай яго зараджае ягоны стваральнік, і вышываньне ўважаецца самай моцнай для гэтага дзеяй.
Для талісманаў найбольш ужываліся салярныя знакі... чытаць далей 

15) Traven Centerpiece - Сурвэта "Травень"
выпуск - Summer 2015 (Лета-2015)
Я назвала свой дызайн “Травень”, бо натхнілі мяне на яго колеры свежай вясенняй травы, што выглядаюць такімі сакавітымі ў першыя месяцы лета.
Словам “Травень” у беларускай мове называюць месяц май, і яно перакладаецца як ““grass” або “the month of grass”.

Гэтым дызайнам я спрабую выкарыстаць унікальную Беларускую нізанку для чатырохбаковых рэчаў, як абрусы, сурвэткі... чытаць далей

16) Love & Cherish - Каханне ды згода Love Birds
выпуск - Issue 46, 2018.
Шмат гадоў таму, яшчэ ў першыя мае гады ў Канадзе, я зрабіла падарунак для сваёй настаўніцы з ангельскіх курсаў на ейнае вяселле. Гэта была вышыванка, у якой я ўжыла традыцыйныя беларускія ўзоы кахання – ‘’галубы кахання’’ – вельмі папулярны, ўлюбёныя нашы сымбаль.
Я вырашыла вышыць іх зноў для гэтага адмысловага выпуску часопіса ‘’Птушкі кахання’’... чытаць далей

17) Hramnicy Candle Talisman - Абярэг "Грамнічная свечка"
выпуск - Issue 47, 2018. Chakras, mandalas, meditations...
Мой дызайн прысьвечаны Грамніцам,  якія да гэтай пары сьвяткуюцца ў Беларусі.
Грамніцы – сьвята, нейкім чынам падобнае да таго, што ў заходняй Эўропе называецца Кэндэлмас або Імболк.
Адным з вобразаў, якому аддаецца ўвага і шанаваньне ў гэты дзень, зьяўляецца сьвятая Грамнічная сьвечка. 
Людзі запальваюць свае асьвечаныя Грамнічныя сьвечкі падчас царкоўнай службы і нясуць іх дахаты... чытаць далей

18) Belarusan Nizanka Snowflake
"Сьняжынкі" беларускай нізанкай

выпуск - Issue #48, 2018. Ornaments
..Існуюць дзьве адметнасьці ў тэхніцы нізанкі, якія адпавядаюць сакральным патрабаванням ў старажытнай вышыўцы. У гэтых работах няма вузлоў, бо вузлы лічацца перашкодай для добрай энэргіі. Нізанка мае прыгожы і сэнсоўны выгляд з абодвух бакоў. Гэтыя адметнасці нізанкі і далі мне ідэю выкарыстаць яе для стварэньня ёлачных цацак у сезон зімовых Сьвяткаў. ...чытаць далей

19) 'Pavouk' Talisman
"Саламяны Павук"

выпуск - Issue #49, 2019. Rainy Day fun

Ідэя вышыванага Павука нарадзілася ад саламяных упрыгожанняў вельмі папулярных у Беларусі. Гэта адзін з самых старажытных традыцыйных абярэгаў.Саламяны павук уважаецца сакральным, бо ягоная форма і працэс стварэння паўтарае Боскі геаметрычны шлях стварэння Сусвету....чытаць далей

20) Serendipity. Colour Play
"Празарлівасць. Гульня з колерамі"

выпуск - Issue #50, 2020. Cherish, Reuse, Recycle. 
У вас выпадкова сабралася купа рэшткаў вязальных нітак.
А тут ёсць кавалак прыдатнай тканіны... Ага! гэта проста чахол на падушку. Ну, выпадковы.
І вы ўмееце вышываць беларускай нізанкай. Выпадкова.
Бінга! У вас ёсць усё пратрэбнае ў патрэбны момант.
Так, вышываць вязальнымі ніткамі можна – бо гэта беларуская нізанка!....чытаць далей

21) The Lure of Birchwood
"Прываба бярозавага гаю"

выпуск - Issue #51, 2019. Destinations

Здалёк... Здалёк шмат што губляецца з-пад увагі. Зьнікаюць дробязі і застаюцца толькі сілуэты.

За часам з маёй памяці сьціраюцца вострыя вуглы, але застаецца галоўнае і набывае большы сэнс.

Здалёк ўсё бачыцца па-іншаму.

Але я памятаю ўсё... чытаць далей


22) Talisman for Good Luck
"Абярэг на ўдачу
"

выпуск - Issue #52, 2020. Projects inspired by favourite relatives

Гэты абярэг я зрабіла свайму сыну спратоўцу. Ён бярэ яго з сабой у кішэню заўсёды на свае гонкі. Я навучыла яго, як ім карыстацца.

У самім абярэзе заключаныя тры магічныя сымбалі ...чытаць далей


23) Mir Castle
ірскі замак
"

выпуск - Issue #53, 2020. Projects inspired by Architecture

A little history...the Mir Castle

In medieval times, Belarus (the former Grand Principality of Litva) was considered a ‘country of palaces and castles’.  Unfortunately, there are very few 'old' things left after the numerous wars and 200 years under Russian occupation.

Still, Mir Castle is undoubtedly known to everyone who has heard about Belarus at least once...  чытаць далей


выпуск - Issue #54, 2021. Projects inspired by Faces

Ці верыце вы ў прыкметы?

У старыя часы ў Беларусі, калі ваду бралі са студняў і насілі дахаты ў вёдрах на каромысле, была такая прыкмета. Якшто сустрэнеш дзяўчыну або жанчыну з поўнымі вёдрамі – гата на добрае, на шанец. Калі ж вёдры пустыя – гэта нядобра... чытаць далей 

выпуск - Issue #54, 2021. Projects inspired by Faces

Сымон-Музыка -- адзін з першых дызайнаў, якія я зрабіла ў Канадзе. Мне хацелася перадаць вельмі беларускі архітып...

чытаць далей 

 


выпуск - Issue #55, 2021. Projects inspired by Trees

Скажыце, кім вы пужаеце сваіх дзяцей, калі яны ня слухаюцца? А вось беларускія дзеці 
ўжо напрацягу  стагоддзяў напалоханыя казкамі пра Бабу Ягу. І яны ўсё яшчэ дзейнічаюць...




выпуск - Issue #56, 2021. Projects inspired by Pop! of colour

Горад Слуцак зрабіўся славутым дзякуючы вырабам самага дарагога і раскошнага прадмета адзення шляхты — прывілеяванага арыстакратычнага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Сёння слуцкія паясы шырока вядомыя як беларуская нацыянальная рэліквія... чытаць далей


выпуск - Issue #60, 2022. Projects inspired by Oceans

У Беларусі няма мора.

І ўсё ж я маю нешта пра беларускае мора сказаць. Навукоўцы і гісторыкі сцвярджаюць, што некалі даўно на Палессі было мора, якое яны называюць Мора Герадота... чытаць далей

выпуск - Issue #61, 2023. Projects inspired by Tiles

У нас, на Беларусі, вераць у тое, што вышыванне гэта духоўная дзея, такая ж як малітва, ці зварот да Бога. З незапамятных часоў беларусы выкарыстоўвалі старажытныя сімвалы для ўпрыгожвання такіх прадметаў народнага абрадаў, як рушнік, і магічная сіла звязвалася з гэтымі вышыванкамі, ствараючы абярэг.

Калі на свет з'яўляецца новае немаўля... 
чытаць далей



No comments:

Post a Comment