January 10, 2014

ANPT. Fall 2010. Harvest Feast


бачына 58

"Дываны традыцыйна служылі спосабам і скласьці малітву за добры ўраджай, і выказаць падзяку Маці-зямлі. Для майго вышыванага мініятурнага дыванка “Дажынкі” я перанесла сымбалі, якія звычайна вышываліся крыжыкам, у новую тэхніку ў стылі “баргела”.

 "Гэтая вышыванка зьнітоўвае ў вадно  расповеды аб маёй краіне Беларусь. Вось – ураджай жыта, сабраны з поля, якое ляжыць сярод лясоў. Сельская гаспадарка – гэта тое, чым жылі мае продкі. Уся культуры Беларусі вядзе свае карані ад земляробства, і усе нашыя звычаі і традыцыі заснаваны на ім. Усе сьвяты, фальклор і мастацтва былі зьвязаныя з сезонным каляндарам, выявамі земляробчай працы й прыроды. Беларус кладзецца спаць і прачынаецца з адной думкамі аб кавалку сваёй зямлі. Зямля для беларуса ёсьць жывой істотай, да якой ён зьвяртаецца ў сваіх малітвах. Ён кліча яе пяшчотна “зямля-матухна” й рупіцца аб ёй, як клапатлівы сын. Ён кліча яе паважна “зямля-карміцелька” ў надзеі, што яна аддзячыць яму добрым ураджаем. Галоўны дар зямлі – гэта хлеб. У беларускім сьвеце хлеб мае адметны статус. Мы гаворым: “хлеб сьвяты”, “хлеб – пачатак пачаткаў”, “хлеб – усяму галава”. Для хлеба адведзена самае пачэснае мейсца ў хаце, побач з іконай, загорнуты ў лепшы вышываны рушнік.
Беларусы пакланяюцца Ярыле – богу ў іхнай міталогіі. Ён прыводзіць Вясну у іхны край, адмыкаючы яе адмысловым ключом. Ён клапоціцца аб пасеве, наглядае за ростам і забясьпечвае ўраджай. Ён – самы моцны бог, што гаспадарыць на Мацеры-зямлі. Ярыла той, хто некалі спыніў качавое жыцьцё людзей і пераканаў іх не палягацца на сілы прыроды, а вырошчваць самім сродкі жыцьця. Навучыўшы людзей апрацоўваць зямлю, ён прынёс чалавецтву земляробства.
Беларускія вышываныя сымбалі нясуць у сабе старажытныя і сучасныя сьветаўяўленьні і веды аб сусьвеце. Ключом да беларускіх арнаментаў зьяўляецца разуменьне таго, што гэтыя геаметрычныя ўзоры некалі пачыналіся як піктаграмы для перадачы інфармацыі ў час, калі яшчэ не было пісьменства. Беларусы зьбераглі старажытнае арыйскае сымбалічнае пісьмо, стылізаваўшы яго ў арнаментальную вышыўку."


"Сымбалі, якія я выкарыстала ў гэтай вышыванцы:
1. Бог ураджаю Жыцень (ад слова “жыцьцё).
1а. Мой варыянт бога ўраджаю.
2.  Жытні колас.
2а. Бог ураджаю, па-беларуску гучыць як “рай”.
Гэты сымбаль звычайна зьяўляецца ў вяночку, у маім кіліме вяночак – зялёнага колеру.
3. Рог – старажытны сымбаль багацьця й дабрабыту. Бярэ сваё значэньне ад статку, які некалі служыў у якасьці грошай.
3а. Адзін са спосабаў стылізаваць выяву рога.

Беларусы вераць, што, пакуль твае рукі вышываюць, тваё сэрца гаворыць з Богам. Вышываныя сымбалі – гэта сродак размовы з духовым сьветам."

бачына 59

“Імпэт зачышчае ляды й засейвае цаліну фантазіі, каб сабраць ураджай з палёў мастацтва.” – Осьцін О’Маллей

Reason clears and plants the wilderness of the imagination to harvest the wheat of art.” – Austin O’Malley   





No comments:

Post a Comment